Прыбытак, абагульняльны паказчык фінансавых вынікаў гаспадарчай дзейнасці; вызначаецца як розніца паміж выручкай ад гаспадарчай дзейнасці і сумай затрат на гэту дзейнасць. Прыбытак балансавы - агульная сума прыбытку за пэўны перыяд, які адлюстроўваецца ў бухгалтарскім балансе. У балансавы прыбытак уключаецца прыбытак ад рэалізацыі рознага роду прадукцыі, работ, паслуг і пазарэалізацыйных аперацый (розніца паміж штрафамі, пенямі, няўстойкамі, атрыманымі і заплачанымі, арэндная плата ад здадзенай у арэнду маёмасці і інш.). Прыбытак чысты - частка балансавага прыбытку, які застаецца ў распараджэнні прадпрыемства (фірмы) пасля выплаты падаткаў, рэнтавых і іншых плацяжоў у бюджэт.

Паведаміць пра недакладнасьць